Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны ў Лёндане – адзін з найбольш знакавых праектаў беларускай дыяспары. Заснаваная паўстагодзьдзя таму сьвятарамі-бібліяфіламі пры падтрымцы беларусаў усяго сьвету, яна ўтрымлівае ўнікальныя зборы кнігаў, каштоўных артэфактаў і архіваў. Але фэномэн бібліятэкі шырэйшы за саму калекцыю. Гэта перш за ўсё беларуская прастора – фізычная, інфармацыйная, сацыяльная – дзе генэруюцца ідэі, фармуюцца сувязі, жыве супольнасьць.
Пра вытокі і пэрспэктывы Скарынаўкі распавядаюць супрацоўнікі бібліятэкі:
- Ігар Іваноў, MA MCLIP – бібліятэкар, вікіпэдыст.
- Караліна Мацкевіч, PhD STL – біблістка, куратарка кніжнай калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі.
Відэа можна паглядзець на YouTube.