Скарынаўская бібліятэка ў Лёндане пабудавала дадатковае сховішча на падземным паверсе з сучаснай сыстэмай кантролю тэмпэратуры і вільготнасьці.
Паводле куратаркі Караліны Мацкевіч, новая заля дазволіць Скарынаўцы захоўваць яе багатую калекцыю пэрыядычных выданьняў у адным лёгкадаступным месцы і вызваліць прастору для новых кніг і іншых скарбаў.
Апякун Павал Шаўцоў заўважыў, што гэта гістарычны момант – першае пашырэньне сховішчаў Скарынаўкі з часу ейнага заснаваньня ў 1971 годзе.
Апякунская рада бібліятэкі дзякуе Беларускаму Харытатыўнаму Фонду Вялікай Брытаніі, які пакрыў палову будаўнічых выдаткаў, а таксама будаўнікам пад кіраўніцтвам Андрэя Вышадка.
Бібліятэка і музэй Францішка Скарыны зьяўляецца незалежнай дабрачыннай установай, афіцыйна зарэгістраванай у Вялікай Брытаніі. Ейная місія – захаваньне беларускіх культурных скарбаў праз пакаленьні – залежыць ад ахвяраваньняў беларусаў сьветуПрацягвайце падтрымліваць Скарынаўку!