Музэй Адраджэньня

Скарынаўская бібліятэка пачынае рэканструкцыю аднаго са сваіх памяшканьняў, у якім разьмесьціцца новы Музэй Адраджэньня. 

Ён будзе апавядаць пра беларускую гісторыю і культуру з канца 19-га стагодзьдзя і да сёньняшніх дзён. Экспанаты музэю будуць выстаўленыя ня толькі ў адрэканструяванай залі, але і ў віртуальнай прасторы.

Запрашаем усіх нашых сяброў і добразычліўцаў далучыцца да гэтага амбітнага праекту. 

Вы можаце:

  • падтрымаць нас фінансава (дэталі можна знайсьці тут);
  • перадаць экспанаты для музэю;
  • алічбоўваць дакумэнты;
  • прафэсыйна фатаграфаваць экспанаты;
  • рэдагаваць артыкулы для вэбсайту музэю;
  • паўдзельнічаць у будаўніцтве, прыборцы;
  • знойдзецца і іншая праца.

Гл. таксама: Скарынаўка разбудоўваецца

0 replies on “Музэй Адраджэньня”