Вольга Лабачэўская

Архіў забытай экспэдыцыі

Лёнданскі альбом утрымлівае шмат каштоўных матэрыялаў, якія дасьледнікі яшчэ маюць асэнсаваць. Ён зьяўляецца дакумэнтальнай падставай для вывучэньня страчаных падчас Другой сусьветнай вайны музэйных каштоўнасьцей і далейшага пошуку нашай спадчыны, вывезенай за межы Беларусі.