У бліжэйшыя дні і тыдні больш экспанатаў выставы і гісторый, якія стаяць за імі, будзе дададзена да гэтае старонкі – прыходзьце зноў! ❖ More exhibits and stories behind them will be added to this page in the coming days and weeks. Come back soon!
Натальля Хершэ • Natallia Hersche
Натальля Хершэ, беларуская швэйцарка, стала адным з самых пазнавальных сымбаляў мірных пратэстаў. Здымак ейнага затрыманьня падчас Жаночага маршу 19 верасьня 2020 году, на якім яна зрывае балаклаву з агромністага амапаўца, абляцеў беларускія СМІ і сацыяльныя сеткі. Яна стойка трымалася на судзе, пасьлядоўна дамагалася захаваньня сваіх законных правоў у зьняволеньні і адмовілася шыць форму для праваахоўнікаў, за што была кінутая ў штрафны ізалятар. Яна абвяшчала галадоўку і не прасіла аб памілаваньні, якое б скараціла ейны тэрмін зьняволеньня. Як пакараньне за нязломнасьць, яе ў выніку была пераведзеная ў мужчынскую турму. Пасьля 17 месяцаў Н. Хершэ была нечакана вызваленая, што напэўна было зьвязана з высілкамі швейцарскіх уладаў.
У рэпартажах зь менскага аэрапорту гаварылася, што Н. Хершэ была дастаўленая туды ў турэмнай вопратцы і перададзеная швэйцарскім дыпляматам. На здымку яна выглядала моцна схуднелай і бледнай, але ўжо ў цывільнай вопратцы. Скарынаўка адразу ж зьвязалася з амбасадай у Менску з просьбай перадаць турэмную вопратку ў калекцыю бібліятэкі як артэфакт мірнага змаганьня беларусаў усяго сьвету за свабоду і дэмакратыю ў нашай Бацькаўшчыне, і сымбаль невераемнай вытрываласьці і прынцыповасьці беларускіх жанчынаў.
Калі Н. Хершэ пабачыла здымкі з адкрыцьця выставы, дзе ўпершыню дэманстравалася ейная турэмная вопратка, яна напісала: “Адзін маленькі нюанс кінуўся ў вочы: форма (пінжак і спадніца) мае рукі заўсёды былі за сьпінай у кайданкох”.
Natallia Hersche, a Belarusian and Swiss citizen, became one of the most recognizable symbols of peaceful protests when a picture of her arrest during the Women’s March on 19 September 2020 went viral in the Belarusian media and social networks. In the picture, she was ripping off the balaclava from a huge riot police officer. She steadfastly held her own in court and consistently sought to preserve her rights in prison, where she refused to sew uniforms for the “law enforcers” for which she was thrown into a panty isolation cell. She announced a hunger strike and did not petition for a pardon that would’ve shortened her prison sentence. As a punishment, she was transferred to a men’s prison. Hersche was unexpectedly released after 17 months, which was probably due to the efforts of Swiss diplomats.
In the reports of the Belarusian non-state media from the Minsk airport, it was said that Natallia Hersche was brought there in her prison clothes and handed over to a Swiss diplomat. In the picture, she looked very emaciated and pale, but in civilian clothes. The Skaryna Library immediately contacted the Swiss Embassy in Minsk with a request to transfer Natallia’s prison clothes to the library collection as an important artefact of the peaceful struggle of Belarusians all over the world for freedom and democracy in our Motherland, and a symbol of the incredible perseverance and principled stance of Belarusian women.
After Hershe saw photographs from the opening of the exhibition where her prison clothes were displayed for the first time, she wrote: “One small nuance caught my eye: the uniform (jacket and skirt) my hands were always behind my back in handcuffs.”